Top.Mail.Ru

Дзе 25 верасня чакаюцца моцныя дажджы? Сіноптыкі расказалі пра надвор’е на пятніцу

У Беларусі ноччу 25 верасня па поўначы краіны чакаюцца моцныя дажджы. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу па поўначы чакаюцца моцныя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў цяпла. Днём будзе 11-17 градусаў вышэй за нуль.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю