Top.Mail.Ru
100

Дзе агрэсіўныя механізмы абароны, рэклама? Лукашэнка патрабуе больш актыўна працаваць на ўнутраным рынку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы справаздачу ўрада за 2025 год, запатрабаваў больш актыўна працаваць на ўнутраным рынку, перадае БелТА.

«Толькі па гэтых таварах можаце запісаць сабе ў мінус амаль $400 млн!» — сказаў Прэзідэнт.

Асобную ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на сітуацыю ў лёгкай прамысловасці. «Пры мадэрнізаваных „Камволі“ і льнокамбінаце працягваем завозіць тканіны-аналагі (яшчэ мінус амаль $35 млн). Дарэчы, па канцэрне „Беллегпрам“ гэта паўсюдная карціна. Доля айчынных тавараў лёгкай прамысловасці на ўнутраным рынку — менш за 10 %, затое паток імпарту тавараў лёгкай прамысловасці вырас амаль на трэць», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

«Дзе вашы стратэгіі, агрэсіўныя механізмы абароны, рэклама, маркетынг? — спытаў ён. — Страчваць свой рынак — гэта злачынства. За пяць гадоў доля айчынных тавараў на ўнутраным рынку знізілася з 60 % да 54 %».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю