Top.Mail.Ru

Дзе ў Беларусі 17 мая сіноптыкі прагназуюць дажджы і навальніцы?

Якое надвор’е будзе 17 мая ў Беларусі, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Уначы і раніцай па заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Днём пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па захадзе магчымы дажджы, навальніцы.

У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. 

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 5 да 11 градусаў, па захадзе да плюс 13 градусаў. Днём прагназуецца ад 20 да 26 градусаў, у заходніх раёнах месцамі ад 17 да 19 цяпла.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю