У аўторак будзе воблачна, днём з праясненнямі. Уначы ў цэнтральных раёнах пройдуць невялікія дажджы, удзень пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў цяпла, па захадзе — ад мінус 1 да плюс 2 градусаў. Днём будзе 8-14 вышэй за нуль.