Top.Mail.Ru

Дзе ў Беларусі 28 мая прагрымяць навальніцы?

У Беларусі 28 мая раніцай і днём у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру з парывамі 15-20 м/с, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па ўсходняй палавіне краіны, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, ноччу месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах з парывамі 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 4-9 градусаў цяпла, днём будзе 12-18 градусаў вышэй за нуль.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю