У суботу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 6 да 12 градусаў. Днём будзе 11-16, па поўдні і паўднёвым усходзе — 17-19 градусаў цяпла.