З сотні правераных дзяржаўных прадуктаў усё добра. Але з тысячы праверак прыватнай ежы ў 72 пробах (7,2 %) знайшлі перавышэнне нормы радыяцыі. Амаль усе гэта былі свежыя і сушаныя грыбы.
Дзе праблемы?
Перавышэнні зафіксаваны ў Брагінскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Нараўлянскім, Рэчыцкім, Светлагорскім і Хойніцкім раёнах. У Веткаўскім раёне знайшлі грыбы, дзе радыяцыя значна перавышала норму. Стронцыю-90 нідзе не знайшлі.
Як засцерагчы сябе?
Каб не рызыкаваць, праверце лясныя грыбы і ягады. Зрабіць гэта можна ў любым раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. І самае важнае: гэта бясплатна.
Што трэба для праверкі:
• Не менш за паўлітра свежых грыбоў (ці 100 грамаў сухіх).
• Вынікі скажуць вусна ў той жа дзень.