Top.Mail.Ru

Дзе ў Беларусі рыхтуюць спецыялістаў у галіне радыебіялогіі

Дзе ў Беларусі рыхтуюць спецыялістаў у галіне радыебіялогіі, расказаў дырэктар Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Ігар Чэшык.



Паводле слоў Ігара Чэшыка, спецыялісты ў галіне радыебіялогіі, якія працуюць на дакладным абсталяванні і з аўтарскімі методыкамі, — гэта сапраўды штучны «тавар».

«Чалавек, які валодае методыкай вызначэння плутонію, — унікальны прафесіянал. Вырасціць такога спецыяліста няпроста, — адзначыў дырэктар інстытута. — Мы пачынаем работу з учарашнімі студэнтамі, навучаем іх на практыцы. Хтосьці захапляецца навукай і прадаўжае навучанне ў магістратуры. Асноўныя напрамкі падрыхтоўкі — хімічныя, біялагічныя, экалагічныя факультэты. Галоўныя пастаўшчыкі кадраў для нас — Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны і Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А. Д. Сахарава БДУ».


Напрыклад, у Гомелі такія спецыялісты ёсць толькі ў Інстытуце радыебіялогіі НАН Беларусі. «Іх можна пералічыць па пальцах. Аналагічная колькасць — у навуковым падраздзяленні Палескага запаведніка. Гэта людзі, якіх сапраўды трэба ацэньваць на вагу золата», — падкрэсліў Ігар Чэшык.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю