Пра тое, дзе для кітайскіх турыстаў найбольш цікава адпачыць у Беларусі, убачыць яе знакамітасці, пабываць у нашых санаторыях, даведаліся прадстаўнікі турыстычнай сферы Кітая.
ураператары наведалі нашы найбольш вядомыя гісторыка-культурныя і агратурыстычныя комплексы, пабывалі ў абласных цэнтрах і, затым, сабраліся на Workshop 2025 — сустрэчу са сваімі беларускімі калегамі, якая адбылася ў сталічным Кітайскім культурным цэнтры.
Выступаючы на гэтым форуме, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспубліцы ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Вэньчуань зазначыў, што за апошнія два гады колькасць турыстаў, якія прыязджаюць з Кітая ў Беларусь значна павялічылася, адлюстраваўшы актыўнае пашырэнне узаемнага турыстычнага супрацоўніцтва. Ствараецца новая платформа для абмену і супрацоўніцтва паміж турыстычнымі сферамі дзвюх краін і выдатная магчымасць для наступнага пашырэння супрацоўніцтва Кітая і Беларусі, якія ў будучым маюць намер разпрацоўваць унікальныя турыстычныя прадукты.
Беларусь прапануе гасцям з Паднябеснай усе віды турызма, падкрэсліў намеснік міністра спорта і турызма Беларусі Алег Андрэйчык. У нашай краіне вучацца амаль 12 тысяч студэнтаў з Кітая, якія таксама з цікавасцю падарожнічаюць па Беларусі, знаёмяцца з яе багатым турыстычным патэнцыялам. Разнастайнасці відаў турызму, ад экалагічнага да медыцынскага, спрыяюць новыя перспектывы для арганізацыі трансгранічных маршрутаў кітайскіх турыстаў з наведваннем Беларусі і Расіі.
Кітайскія тураператары пазнаёмілі удзельнікаў Workshop 2025 з найбольш вядомымі мясцінамі сваёй краіны, падзяліліся вопытам арганізацыі і правядзення тураў. Беларускія прадстаўнікі сустрэчы, у сваю чаргу, дэталёва паведамілі пра арганізацыю авіяпералётаў, а тыя, хто ўжо пабываў на турыстычных маршрутах у Паднябеснай, падзяліліся сваім яскравымі ўспамінамі.
Фота аўтара