Вызначаны парадак аказання ў сталіцы неадкладнай медыцынскай дапамогі дарослым па стаматалогіі, расказалі ў прэс-службе Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, пішуць «Минск-Новости».
- Дзейнічаць правілы будуць з 4 жніўня па 1 лістапада 2025 года.
У будні з 8:00 да 20:00, а таксама ў суботу з 9:00 да 15:00 звярнуцца па «хуткай» можна ў тэрытарыяльныя ўстановы аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу па стаматалогіі даросламу насельніцтву.
Калі боль застаў ноччу, можна паехаць па двух адрасах — вул. Кісялёва, 5 (3-я гарадская стаматалагічная паліклініка) і вул. Каржанеўскага, 4, корпус 5, 1 паверх (11-я гарадская клінічная бальніца). Тут акажуць дапамогу з 20:00 да 8:00 наступнага дня ў будні і з 15:00 да 8:00 у суботу.
- У нядзельныя і святочныя дні кругласутачна з зубным болем прымаюць у «тройцы» і 11-й бальніцы.
Гараджанам варта запомніць і тое, што ў 3-й гарадской стаматалагічнай паліклініцы экстраную дапамогу акажуць прымацаваным да стаматалагічных паліклінікаў № 3, 7, 8, 11, 12 і паліклінік № 2, 8, 10, 14, 20, 30, 31, 3. Пацыенты, якія стаяць на абслугоўванні ў стаматалагічных паліклініках № 4, 5, 10, 13, 14 і ў паліклініках № 5, 15, 17, 22, 25, 35, 36, 37, 39. А з вострым болем будуць прыняты ў 11-й гарадской клінічнай бальніцы.У Камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама рэкамендавалі па больш падрабязную інфармацыю звяртацца кругласутачна па нумарах: +375 (17) 355-64-97, +375 (44) 782-93-36 або па адзіным шматканальным нумары +375 (44) 726-33-33.