На дзесяці ўчастках сталічных дарог працуюць спідкамы 18 мая, паведамляе ДАІ.
Захаванне хуткаснага рэжыму ў 60 км/г правяраюць на пр. Незалежнасці, Партызанскім, Дзяржынскага, Жукава, а таксама на вул. Кальварыйскай, Арлоўскай, Акадэмічнай і Маякоўскага.
Спідкамы на 80 км/г фіксуюць парушэнні на пр. Незалежнасці, 90 км/г — на МКАД.
У ДАІ просяць вадзіцеляў быць уважлівымі на дарогах, выконваць ПДР і ўлічваць умовы надвор’я.
Фота з адкрытых крыніц