Аб тым, дзе ў Мінску можна купіць навагоднія елкі ў лясгасаў, паведамілі БелТА.
«Сапраўдны ажыятаж адзначаўся напярэдадні на ёлачным базары Мінскага лясгаса. Навагоднія дрэвы тут разбіралі прама „з колаў“, нягледзячы на тое, што прывоз свежых ялінак быў арганізаваны кожныя 1-1,5 гадзіны, у тым ліку з іншых лясгасаў галіны. Прычына такой павышанай увагі да пункта Мінскага лясгаса простая: цэны ў прыватнікаў у разы вышэйшыя», — адзначылі ў Мінлясгасе.
У ведамстве нагадалі, што навагоднія дрэвы па нізкіх коштах можна набыць і на іншых гандлёвых кропках лясгасаў і Рэспубліканскага ляснога селекцыйна-насенняводчага цэнтра ў Мінску. Так, зрабіць гэта можна на вул. Прытыцкага, 146, вул. Ціміразева, 118 (тэрыторыя гандлёвай пляцоўкі «Лясны домік»), пр. Дзяржынскага, 104 (паблізу ГЦ «Тытан»), Лагойскім тракце, 52 (тэрыторыя гандлёвай пляцоўкі «Лясная хатка»), пр. Дзяржынскага, 126 (пляцоўка каля магазіна Prostore), вул. Леаніда Левіна, 8, (паблізу ГЦ «Санта»). Акрамя таго, купіць елку можна ў Мінскім раёне на дарозе Р1, 17-ы кіламетр, 3, у раёне вёскі Ваўковічы.
Таксама ялінкі можна набыць непасрэдна ў лясніцтвах Мінскага лясгаса (Заслаўскім, Дзяржынскім і іншых).
«На фоне негатыўных каментарыяў у інтэрнэце паўторна звяртаем увагу, што кошт навагодніх дрэў, апублікаваны Мінлясгасам раней, адносіцца выключна да пунктаў лясгасаў. Прыватныя ёлачныя кірмашы вызначаюць сваю палітыку самастойна», — падкрэслілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.