Top.Mail.Ru
151

Дзе ў Мінску працуюць датчыкі кантролю хуткасці?

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці ўключаны на дзесяці ўчастках сталічнай вулічна-дарожнай сеткі, паведамляе ДАІ Мінска.


Спідкамы кантралююць перамяшчэнне транспарту на вуліцах Кальварыйскай, Акадэмічнай, Казінца, Леніна, Маякоўскага і Прытыцкага, а таксама на праспектах Партызанскім і Дзяржынскага, дзе забараняецца перавышаць скорасць 60 км/г. На праспекце Незалежнасці вадзіцелям трэба прытрымлівацца абмежаванняў 60 км/г і 80 км/г, а на МКАД нельга разганяцца больш як на 90 км/г.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць уважлівымі і асцярожнымі на дарогах, захоўваць бяспечную хуткасць і інтэрвал паміж транспартнымі сродкамі, а таксама ўлічваць умовы надвор’я.

Фота: БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю