Top.Mail.Ru
163

Дзе ў Мінску працуюць мабільныя датчыкі кантролю хуткасці

У Мінску 13 чэрвеня мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках дарог. Пра гэта паведамілі ў сталічный ДАІ.


Мабільныя датчыкі кантралююць хуткасць на праспектах Незалежнасці (60, 80 км/г), Партызанскім (60 км/г), Дзяржынскага (70 км/г), Жукава (60 км/г), на вуліцах Арлоўскай, Казінца, Маякоўскага, Ванеева, Акадэмічнай (на ўсіх — 60 км/г), на Даўгінаўскім тракце (80 км/г), а таксама на МКАД (90 км/г). 

Дзяржаўтаінспекцыя просіць аўтамабілістаў быць уважлівымі, выконваць хуткасны рэжым руху і ўлічваць умовы надвор’я.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю