Так, у відэа маладыя людзі паведамілі, што іх высяляюць з займаных памяшканняў. «Аднак хачу падкрэсліць, што ніякага экстраннага высялення не адбываецца», — адзначыў Арцём Шагідзевіч.
Паводле яго слоў, новае памяшканне, дзе будуць праходзіць заняткі, ужо падабрана. Зараз яго рыхтуюць да пераезду. «Праводзяцца неабходныя работы па аснашчэнні і рамонце. Мы знаходзімся ў кантакце з педагогамі, маладымі людзьмі і іх бацькамі. Літаральна нядаўна мы сустрэліся з прадстаўнікамі падраднай арганізацыі, заказчыкамі і педагагічным складам. Затым прайшла сустрэча з бацькамі», — расказаў кіраўнік адміністрацыі.
Ён запэўніў, што работа гурткоў не спыніцца. «Усе гурткі працягнуць функцыянаваць у іншых памяшканнях», — падсумаваў Арцём Шагідзевіч.