Зараз ёсць выбар з 21 тысяч прапаноў, з іх для непаўналетніх — 11 тысяч, паведамілі ў Мінпрацы і сацабароны
У ведамстве растлумачылі, што ў асноўным сярод вакансій — укладчыкі-ўпакоўшчыкі, падсобныя рабочыя, прадаўцы, мерчандайзеры, члены брыгады аб’екта хуткага абслугоўвання, рабочыя зялёнага будаўніцтва, паштальёны.
Дарэчы, падпрацаваць можна не толькі падчас канікул. Служба занятасці цэлы год забяспечвае працай школьнікаў і студэнтаў у вольны ад вучобы час.
Дарэчы, можна працаваць з 14 гадоў, але з пісьмовай згоды аднаго з бацькоў. З 16 гадоў такое рашэнне можна прымаць самастойна.
Якія працоўныя гарантыі прадугледжаны для падлеткаў? Скарочаная працягласць працоўнага часу. Ад 14 да 16 гадоў — не больш за 23 гадзіны на тыдзень (падчас канікул — не больш за 4 гадзіны 36 хвілін у дзень і толькі лёгкія працоўныя задачы). Ад 16 да 18 гадоў — не больш за 35 (7 гадзін у дзень).
Забаронена прыцягваць дзяцей да начных і звышурочных, работ у святочныя і выхадныя дні. Усе асобы, маладзейшыя за 18 гадоў, прымаюцца на работу толькі пасля медагляду.
Памер налічанай заработнай платы за цалкам адпрацаваны месяц не павінен быць меншым за мінімальную заработную плату — 858 рублёў.