Top.Mail.Ru

Дзе можна купацца? Санэпідслужба абнавіла пералік пляжаў

Санэпідслужба абнавіла пералік зон рэкрэацыі, дзе можна купацца, паведаміла БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.


За мінулы тыдзень даследавана 1007 проб вады ў месцах масавага адпачынку насельніцтва. Па выніках лабараторных даследаванняў 32 пробы не адпавядалі гігіенічным нарматывам па санітарна-хімічных паказчыках і 30 проб — па мікрабіялагічных паказчыках бяспекі.

На гэтым тыдні знятыя абмежаванні на купанне на трох гомельскіх пляжах — «Валатоўскім» у раёне вуліцы Барадзіна, «Каскад-2» у раёне вуліцы Свірыдава і «Азёрным» у раёне вуліцы Азёрнай — праспекта Касманаўтаў, а таксама на пляжы № 6 на Камсамольскім возеры ў Мінску.

Для дзяцей купанне абмежаванае на пляжах на сажалцы паблізу вуліцы Лермантава ў Хойніках, на рацэ Нёман ва ўрочышчах Ласосна і Пышкі ў Гродне, на возеры санаторыя «Шыннік» у Бабруйску, на рацэ Друць у раёне сквера «Спуск да ракі» ў Круглым, на Цяцерынскім вадасховішчы паблізу вёскі Шупені Круглянскага раёна, на вадасховішчы Рудзея ў вёсцы Гародня Магілёўскага раёна, на Дняпры ў Магілёве і ў аграгарадку Палыкавічы Магілёўскага раёна, на сажалцы ў вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна, у прыбярэжнай зоне заліва Дняпра ў раёне вуліцы Фаціна ў Магілёве.

Прыпыненае купанне дзяцей і дарослых на гарадскіх пляжах, размешчаных на правабярэжжы Дняпра паблізу Лядовай арэны Шклова і ў раёне вусця штучнага канала ад ракі Ведрыч у Рэчыцы.

Забароненыя купанне дзяцей, дарослых і заняткі воднымі відамі спорту на пляжы на Дняпры ў Жлобіне ў раёне Цэнтра алімпійскага рэзерву і ў парку культуры і адпачынку «Прыдняпроўскі», у зонах купання № 1 і № 2 возера Юбілейнага ў Гродне.

Маніторынг бяспекі вады праводзіцца на працягу ўсяго купальнага сезона. Па меры атрымання вынікаў лабараторных даследаванняў, якія пацвярджаюць адпаведнасць вады гігіенічным нарматывам, абмежаванні аператыўна пераглядаюцца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю