Top.Mail.Ru
255

Дзе пакаштаваць самабытную беларускую кухню?

«Мотальскiя прысмакi», «Бацькава булка», «Вiшнёвы фестываль»

Дзе пакаштаваць самабытную беларускую кухню, расказалі БелТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

У Брэсцкай вобласці турыстаў запрашаюць наведаць музычны гастрафестываль «Лунiнецкiя клубнiцы». Традыцыйна тут праходзіць клубнічны парад з каралём і каралевай Клубніцай, разгортваецца кірмаш. Можна пакаштаваць і кандытарскія шэдэўры.

Адна з знакавых падзей — міжнародны гастра- і этнафестываль «Мотальскiя прысмакi». Свята-конкурс страў палескай кухні праводзіцца раз у два гады ў жніўні. Наступны фестываль запланаваны на 2027 год.

Штогод у жніўні гасцей чакаюць на гастрафестывалі «Скокаўскiя спасоўкi» з касцюміраваным шэсцем, кірмашом, выставай-продажам работ народных майстроў, канцэртнай праграмай і тэатралізаваным шоу.

Новы гастранамічны фестываль — «Жабiнкаўскi дранiк». Аграгарадок Хмелева ператвараецца ў сталіцу беларускага драніка: менавіта ў гэтым рэгіёне 15 гадоў культывуюць самыя папулярныя віды бульбы. Фестываль плануецца да правядзення штогод у кастрычніку.

Гастраэкалагічны фестываль «Палескі ўюн» прысвечаны ўюну — спрадвечна палескай рыбе, якая цяпер знаходзіцца на мяжы знікнення. Галоўная мэта фестывалю — беражлівыя адносіны да прыроды, аб’яднанне людзей для вырашэння экалагічных праблем. Гасцей чакае конкурс па прыгатаванні юшкі «Бітва на чарпаках», выступленне творчых калектываў, майстар-класы рамеснікаў, сплавы на байдарках і лодках, выязны гандаль, стравы беларускай кухні. Штогод праводзіцца ў жніўні ў Пінскім раёне, у вёсцы Гарадзішча.

Міжнародны фестываль журавін з кірмашом-дэгустацыяй дэсертаў з журавін, выстаўкай прыстасаванняў для збору ягад і сродкаў перамяшчэння па балоце, урачыстым узнагароджваннем лепшых збіральнікаў і нарыхтоўшчыкаў журавін, экскурсіяй па Альманскіх балотах, майстар-класамі і інструктажам аб паводзінах на балоце праводзіцца ў вёсцы Альманы Столінсканага раёна. У праграме — конкурсы на лепшы касцюм «Балотнага царства» і лепшую страву з журавін.

Віцебская вобласць вядома «Вішнёвым фестывалем». Дзякуючы яму Глыбокае мае неафіцыйны статус «Вішнёвай сталіцы» Беларусі. Штогод тут прымаюць гасцей у ліпені.

Эколага-гастранамічны фестываль «Жураўлі і журавіны» праходзіць у сезон збору журавін на самым старым балоце ў Ельні, куды прылятаюць тысячы жураўлёў і гусей.

У Шаркаўшчынскім раёне арганізуюць гастрафестывалі «Бульбяны фэст», «Яблычны спас», «Паазерскі кірмаш», «Клецкі з душамі», у Шумілінскім — «Башнеўская юшка».

Магілёўская вобласць запрашае на «Свята агурка» ў Шклоў. У гэты дзень ушаноўваюць шчодры ўраджай, дзякуюць зямлі за яе дары і праслаўляюць працу земляробаў. Праходзяць народныя гулянні, песні, танцы, карагоды, кірмашы з багаццем свежых і салёных агуркоў.

Фестываль «СмакFEST», калі распрацоўваюцца сэты кухні народаў свету, штогод у маі-чэрвені прымае Бабруйск.

У гарадскім пасёлку Дрыбін праводзіцца фестываль «Дрыбінскія таржкі». Ён адраджае традыцыі ХІХ стагоддзя, калі на гэтых землях праводзілі кірмашы, і аб’ядноўвае майстроў, артыстаў і гасцей з Беларусі і далёкага замежжа.

У Слаўгарадзе праводзіцца фестываль «Гаспадарчы сыр», дзе можна пакаштаваць сыр, зроблены па старадаўніх слаўгарадскіх традыцыях сыраварства. Галоўны прыярытэт на свяце — мясцовы кулінарны брэнд, дамашнія сыры.

У Гомельскай вобласці ў Лоеве праходзіць фестываль «Дняпроўская юшка». Тут спаборнічаюць у лоўлі рыбы, распілоўцы дроў, прэзентацыі каманд, эстафетах.

У Гродзенскай вобласці заваявалі папулярнасць такія гастрафестывалі, як LIDBEER, «Сырны фестываль», «Іўеўскі памідор», «Бацькава булка», «Свята млынароў» і інш.

Снежань у Беларусі аб’яўлены месяцам гастранамічнага турызму.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю