Top.Mail.Ru

Дзе паветра прагрэецца да +25 °C, а дзе 12 мая выпадзе град, расказалі сіноптыкі

У Беларусі днём 12 мая па паўднёвым захадзе чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах — моцныя ліўні, град і шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. У сувязі з чым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі, а днём па паўднёвым захадзе ў многіх раёнах прагрымяць навальніцы. У дзённыя гадзіны на паўднёвым захадзе пры навальніцах месцамі пройдуць моцныя ліўні, град. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 5-10 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с, днём у некаторых раёнах шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе + 3-9 °C, на захадзе — плюс 10-13 °C. Удзень будзе ад плюс 17 на паўночным захадзе да +25 °C на паўднёвым усходзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю