У Беларусі 15 кастрычніка пераважна па захадзе пройдуць дажджы. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы 2-7 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў, па захадзе — да плюс 9 градусаў, усходзе — месцамі замаразкі ад нуля да мінус 2 градусаў. Днём будзе 8-14 градусаў цяпла.