Сёлета спаўняецца 55 гадоў з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Легендарная цытадэль над Бугам, якая стала ў чэрвені 1941 года апорай супраціву нямецка-фашысцкім захопнікам, сёння з’яўляецца сімвалам нязломнага духу, стойкасці і гераізму савецкіх воінаў. За мінулыя дзесяцігоддзі мемарыяльны комплекс стаў сусветна вядомым цэнтрам захавання гістарычнай праўды і патрыятычнага выхавання.
Савецкія войскі ў Брэсцкай крэпасці, 1944 год
