Top.Mail.Ru

Дзень адкрытых дзвярэй прайшоў у філіяле БДТУ «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж»


Выпускнікі атрымалі магчымасць пазнаёміцца бліжэй з установай адукацыі, даведацца аб спецыяльнасцях, сустрэцца з загадчыкамі аддзяленняў і прадстаўнікамі арганізацый-заказчыкаў кадраў. 

Каля 200 будучых абітурыентаў і іх бацькоў наведалі дыялогавую пляцоўку з прадстаўнікамі арганізацый-партнёраў і экскурсіі па вучэбна-выоворчым майстэрням. Асабліва даспадобы хлопцам і дзяўчатам прыйшліся керамічная майстэрня, сталярны цэх і майстэрня па перапрацоўцы драўніны, мастацкая майстэрня, у якіх прайшлі інтэрактыўныя майстар-класы ад вопытных навучэнцаў.

Тэхналагічны каледж сёлета прапаноўвае шэраг цікавых спецыяльнасцяў узроўню прафесійна-тэхнічнай адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі. Так, акрамя звыклых кваліфікацый як сакратар, вытворца мастацкіх вырабаў з керамікі і лазы, за тры гады можна вывучыцца на ювеліра, аператара камп’ютарнай графікі. А для выпускнікоў 11 класа атрымаць кваліфікацыі ювеліра, ткача ручнога ткацтва можна ўсяго за год і шэсць месяцаў.

На узроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі пасля заканчэння 9 класа можна абраць наступныя варыянты: юрыст, мастак-настаўнік, тэхнік-праграміст, тэхнік лясной гаспадаркі. Тэрмін навучання — ад 34 да 46 месяцаў у залежнасці ад складанасці спецыяльнасці. 

У ліку тых, хто сёлета наведаў дзень адкрытых дзвярэй у ВДТК, — дзевяцікласніца Ангеліна Юркова. Дзяўчына плануе звязаць сваё жыццё з творчай прафесіяй, таму пакуль абірае паміж вытворцам мастацкіх вырабаў з лазы і ювелірам. Апошняе, прызнаецца выпускніца, яе зацікавіла тым, што аб гэтай прафесіі шырокаму колу вядома не так шмат. 

Фота ВДТК

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю