Дзень беларускіх студэнцкіх атрадаў адсвяткуюць 1 жніўня, паведамляе БелТА.
«Традыцыйна святочныя мерапрыемствы ў гэты дзень праходзяць па ўсёй краіне: урачыстыя мітынгі, атрадныя лінейкі, працоўныя добраахвотніцкія акцыі, спартыўныя спаборніцтвы, масавыя флэшмобы і інш.», — адзначыла камандзір Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ Надзея Шахоўская.
Напрыклад, моладзь Брэстчыны чакае займальны квіз, які пройдзе ў сацыяльных сетках, рабяты не толькі правераць свае веды, але і пазмагаюцца за памятныя падарункі. У Віцебскім раёне байцы студэнцкіх атрадаў збяруцца на фестывалі творчасці, дзе для ўдзельнікаў падрыхтавалі конкурсную праграму, спартландыю і свята фарбаў холі. На абласным злёте «Лета ў працы, разам да мары» рабят у Гомелі чакаюць конкурсы інсцэніровак фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну, інтэрактыўных пляцовак і камандзіраў студатрадаў.
У Гродне юнакі і дзяўчаты сустрэнуцца з ветэранамі руху ў фармаце адкрытага дыялога падчас прагулкі на цеплаходзе. Сталічная моладзь у гэты дзень правядзе патрыятычную і працоўную акцыі, адкрые фотавыставу «Працоўная сталіца», будзе змагацца ў спаборніцтвах па міні-футболе. Таксама ў гэты дзень урачыста адкрыюць новы прыпыначны пункт грамадскага транспарту «Вялікі лес».
Моладзь Магілёўшчыны збярэцца на абласны фестываль студэнцкіх атрадаў «Маладосць у байцоўцы». У праграме — мітынг, экскурсіі, прагляд фільма пад адкрытым небам, конкурсная творчая праграма і ўрачыстае адкрыццё прыпыначнага пункта «Пабудавана з удзелам студатрада.
Таксама штогод 1 жніўня байцы студэнцкіх атрадаў бяруць удзел у рэспубліканскай маладзёжнай працоўнай акцыі «Дзень ударнай працы», якая сёлета прысвечана 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Атраднікі накіруюць заробленыя ў гэты дзень сродкі на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і парка Народнага адзінства ў Мінску.
Надзея Шахоўская дапоўніла: мерапрыемствы працягнуцца і пасля святочнай даты. Напрыклад, 5 жніўня ў Мінскай вобласці пройдзе злёт непаўналетніх байцоў студэнцкіх атрадаў. На ім прадставяць насычаную праграму, якая ўключае адукацыйныя інтэнсіўы, квэст-гульню, масавае катанне на каньках і святочную дыскатэку.