29 ліпеня ў Мінскім палацы культуры чыгуначнікаў прайшла ўрачысты вечар і святочны канцэрт для дэлегацый структурных падраздзяленняў, ветэранаў працы Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, прысвечаны Дню чыгуначніка.
Прысутных павіншавалі: начальнік Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Уладзімір Шаўчэнка, першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Надзея Лазарэвіч, старшыня аб’яднанай раённай прафсаюзнай арганізацыі УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Аляксандр Кунцэвіч, намеснік старшыні арганізацыі ветэранаў прадпрыемства Яўген Карабкоў.
Лепшыя работнікі чыгункі былі ўзнагароджаны граматамі і падзякамі.
Свае творчыя нумары падарылі прысутным: Алена Пшавальская, узорны ансамбль танца «ВІ-ЗА-ВІ», Вадзім Сямёнаўскі і Ксенія Грычанікава, вакальная група «Экстраннае тармажэнне», заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «Гарэзныя агеньчыкі», Мар’я Калыска, тэатр танца «Альтаір», вакальны ансамбль «Зорачкі», Павел Сянькоўскі, народны ансамбль беларускай песні «ЦЕРНIЦА», узорны цыркавы калектыў «Феерыя».
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара