Top.Mail.Ru

Дзень нараджэння Янкі Купалы адзначылі ў Купалаўскім доме

7 ліпеня ў Купалаўскім доме сабраліся прыхільнікі творчасці паэта, аматары беларускай літаратуры і культуры, каб аддаць даніну павагі першаму народнаму паэту Беларусі.


Янка Купала стаў сімвалам Беларусі, ён вызначыў духоўныя арыенціры сучаснікам і нашчадкам. Псеўданім, абраны ў гонар Купалля — старажытнага свята, прысвечанага Сонцу, — засведчыў непарыўную сувязь мастацкага свету паэта з найкаштоўнейшымі скарбамі беларускай духоўнасці. 


Янка Купала пакінуў незабыўную спадчыну — беларускае слова і бязмерную любоў да Беларусі. Гэтую спадчыну берагуць і прымнажаюць тыя, хто звязаў сваё жыццё з беларускім словам, з лепшымі культурнымі традыцыямі беларускай зямлі.


Кожны год у ліпені людзі прыходзяць да помніка Янку Купалу ў парк яго імя, каб ускласці кветкі з нагоды дня нараджэння паэта. І ёсць яшчэ адна традыцыя. У гэты дзень праходзіць грамадска-культурная акцыя «Чытаем Купалу разам», гучаць вершы Янкі Купалы ў выкананні беларускіх паэтаў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю