У праграме — адкрытыя лекцыі, экскурсіі ў лабараторыі, інтэрактыўныя выставы, майстар-класы, навуковыя батлы і прэзентацыі стартапаў, у тым ліку праектаў конкурсу «100 ідэй для Беларусі».
На выставе навуковых дасягненняў маладых вучоных БДУІР прадставіць інтэлектуальныя акуляры «Позірк», інтэрактыўную ШІ-карту «ЭкаПульс Беларусі», антыстоксавую мішэнь інфрачырвонага выпраменьвання і іншыя распрацоўкі.
Таксама БДУІР падрыхтаваў майстар-класы і квізы па здаровым харчаванні, сістэме Брайля і іншых кірунках. У 13:15 адбудзецца навукова-папулярная лекцыя «Як уладкаваныя атамныя электрастанцыі простымі словамі». Яе правядзе старшы выкладчык кафедры электронікі, выканаўца абавязкаў загадчыка студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі Аляксей Клюцкі.
Міхаіл Данілковіч