Top.Mail.Ru
206

Дзень пажарнай службы Беларусі адзначаць у Мінску 26 ліпеня

Мінчан і гасцей сталіцы запрашаюць на Дзень пажарнай службы Беларусі 26 ліпеня, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Минск-Новости».



Свята пачнецца ў 11.00 на пл. Перамогі з ускладання кветак да манумента Перамогі.

Далей у Цэнтральным дзіцячым парку ім. М. Горкага пройдзе насычаная навучальна-забаўляльная праграма. Запланаваны плац-канцэрт узвода ганаровай варты і дэфіле зводнага духавога аркестра МНС, адбудуцца паказальныя выступленні вадалазна-выратавальнай службы і водная феерыя. Каманды МНС Беларусі і Расіі правядуць таварыскі футбольны матч.

Акрамя таго, будуць працаваць пляцоўкі з конкурсамі і актыўнымі гульнямі для дзяцей і дарослых, выстава рарытэтнай і сучаснай пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Таксама наведнікаў чакае канцэрт.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю