Top.Mail.Ru
132

Дзесяць электронных кірмашоў вакансій правядуць у Гродзенскай вобласці ў студзені

У Гродзенскай вобласці ў студзені правядуць 10 электронных кірмашоў вакансій. Пра гэта БелТА расказалі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама.


«15 студзеня свае вакансіі прадставяць прадпрыемствы Навагрудскага раёна, 22 студзеня — Ваўкавыскага, Слонімскага і Шчучынскага раёнаў. 23 студзеня электронныя кірмашы вакансій арганізуюць у Дзятлаўскім раёне і Гродне, — адзначылі ў профільным камітэце. — 28 чысла падобнае мерапрыемства адбудзецца ў Бераставіцкім, Зэльвенскім і Лідскім раёнах, а 29 студзеня — у Смаргонскім раёне».

Суіскальнікі падчас кірмашоў на спецыялізаваным сайце e-vacancy.by азнаёмяцца з вакансіямі, рэжымам і ўмовамі працы, змогуць задаць пытанні, накіраваць рэзюмэ, Атрымаць электронную кансультацыю па працаўладкаванні, запрашэнне на сумоўе. Па заканчэнні мерапрыемстваў усе актуальныя прапановы будуць аўтаматычна перанесены ў агульнарэспубліканскі банк вакансій на партале дзяржаўнай службы занятасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю