Дзевяць новых дзіцячых садоў адкрыюцца ў Беларусі да канца года, перадае БелТА.
«У першым паўгоддзі 2025-га ўжо ўведзена ў эксплуатацыю пяць новых устаноў адукацыі на 1060 месц. Па дзве ўстановы ў Віцебскай і Мінскай абласцях, адна — у Мінску на 190 месцаў. Акрамя таго, да канца года плануецца адкрыццё яшчэ дзевяці новых устаноў адукацыі на агульную колькасць месц — 2015. Трэба адзначыць дастаткова шырокае будаўніцтва — з 2021 года ўведзена ў эксплуатацыю 48 устаноў дашкольнай адукацыі на 9836 месц за кошт будаўніцтва і рэканструкцыі будынкаў», — расказала галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай адукацыі галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Вольга Ляшковіч.
Усяго ў Беларусі ў 2024-2025 навучальным годзе функцыянавала 2760 устаноў дашкольнай адукацыі. «Гэта дзіцячыя сады, санаторныя дашкольныя ўстановы і дашкольныя цэнтры развіцця дзіцяці. Калі ж гаварыць пра ўсе ўстановы, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, іх у краіне 3721, каля 338,3 тыс. выхаванцаў», — праінфармавала яна.
Фота з адкрытых крыніц