Дзевяцігадовая мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці Ізабэла Новікава атрымала перамогу ў 21-м сезоне міжнароднага дзіцячага і юнацкага фестывалю культуры, стылю і мастацтваў Little Miss & Mister Universe, які праходзіў у Кітаі на востраве Хайнань у горадзе Санья 25-30 мая. Пра гэта паведамляе БелТА.
Акрамя таго, юная мадэль стала ўладальніцай тытула Super Grand Prix Little Miss Universe 2026 і тытула Little Miss Universe. Мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці атрымала залаты сертыфікат, спецыяльную залатую стужку, вялікі трафей і галоўную карону. Акрамя таго, яна заваявала прыз сімпатый гледачоў і стала ўладальніцай People’s Choice Award 2026.
Раней, 7 сакавіка 2026 года, Ізабэла Новікава стала першай маленькай віцэ-міс па выніках першага конкурсу прыгажосці краін БРІКС, які праходзіў у Казані.