Top.Mail.Ru
163

Джон Коўл: ЗША вельмі хочуць нармалізаваць адносіны з Беларуссю

Злучаныя Штаты Амерыкі вельмі хочуць нармалізаваць стасункі з Беларуссю. Пра гэта на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл, перадае БелТА.



Джон Коўл нагадаў аб важнай тэлефоннай размове, калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп патэлефанаваў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку з борта прэзідэнцкага самалёта па шляху на Аляску. «Вельмі прадуктыўная, вельмі добрая размова, пасля якой ён даручыў мне ператэлефанаваць Вам яшчэ раз, што я і зрабіў», — сказаў прадстаўнік прэзідэнта ЗША.

«Мы вельмі хочам нармалізаваць нашы двухбаковыя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Злучанымі Штатамі і гатовыя зрабіць усё для таго, каб гэтая нармалізацыя адбылася. Зняцце санкцый (у дачыненні да авіякампаніі „Белавія“. — Заўв. БелТА), пра якое мы цяпер на гэтай сустрэчы аб'явілі, — гэта толькі пачатак. І калі мы прыйдзем да правільных рашэнняў падчас нашага абмеркавання, нашай сустрэчы па астатніх асобах, якія ўтрымліваюцца (па зняволеных), я думаю, што мы зможам дасягнуць вельмі многага на шляху нармалізацыі», — адзначыў Джон Коўл.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю