Top.Mail.Ru
303

Джордан стаў самым высокааплатным спартсменам за ўсю гісторыю

Амерыканскі баскетбаліст Майкл Джордан заняў першы радок рэйтынгу самых высокааплатных спартсменаў за ўсю гісторыю, пра гэта паведамляе Sputnik са спасылкай на профільныя СМІ.

Прыбытак шасціразовага чэмпіёна Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі і двухразовага алімпійскага чэмпіёна складае 4,15 млрд долараў.

На другім месцы размясціўся амерыканскі гальфіст Тайгер Вудс — 15-разовы пераможца турніраў «Мэйджар» зарабіў 2,79 млрд долараў.

Трэці радок заняў партугальскі футбаліст Крыштыяну Раналду. Пяціразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў, лепшы бамбардзір у гісторыі нацыянальных зборных і пяціразовы ўладальнік «Залатога мяча» зарабіў 2,23 млрд долараў.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю