Аператыўнікі наркакантролю УУС Бабруйскага гарвыканкама ў рамках спецыяльнай праграмы «Мак» знайшлі ўчастак зямлі паблізу вёскі Маяк Бабруйскага раёна, на якім раслі дзікарослыя каноплі. Вага знішчанай сыравіны склала 350 кг. Аб гэтым піша БелТА.
Згодна з артыкулам 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, незаконны пасеў і (або) вырошчванне забароненых да апрацоўкі раслін, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, без мэты іх збыту або вырабу, цягне накладанне штрафу да 20 базавых велічынь.
Згодна з артыкулам 329 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, незаконны пасеў і (або) вырошчванне раслін, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі або псіхатропныя рэчывы, з мэтай іх збыту або вырабу, прадугледжвае пакаранне аж да 3 гадоў пазбаўлення волі. Тэрмін можа павялічыцца да 7 гадоў, калі дзеянні ўчынены паўторна, групай асоб або асобай, якая раней ужо ўчыніла нарказлачынствы.Пры гэтым не мае значэння, ці высаджвалі вы нарказмяшчальныя расліны самастойна ці яны разрасліся на вашым участку. Будзьце пільныя і не дапускайце іх вырастання, каб пазбегнуць адказнасці.
У выпадку ўчынення злачынства ў складзе арганізаванай групы тэрмін пазбаўлення волі можа дасягаць 15 гадоў.
Фота з адкрытых крыніц