Пра выпадак атручвання парамі электроннай цыгарэты паведамілі расійскія СМІ, піша «Мінская праўда».
Паводле папярэдняй інфармацыі, у Арэхава-Зуева немаўля знайшло вэйп і ўдыхнула пары, у яго пачаліся сутаргі. Пацярпелы мог атруціцца парамі электроннай прылады. Бацькі былі дома.Дзіця экстранна даставілі ў бальніцу, цяпер яго жыццю і здароўю нічога не пагражае. СК Расіі распачаў крымінальную справу аб невыкананні бацькоўскіх абавязкаў.