Top.Mail.Ru

Дзіця не атэстуюць? Эксперт растлумачыў, ці можна адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў

Ці можна адмовіцца ад праходжання вучэбна-палявых збораў, расказала намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Вольга Смірнова, паведамляе БелТА.


Вольга Смірнова адказала на самыя хвалюючыя дзесяцікласнікаў і іх бацькоў пытанні, звязаныя з праходжаннем вучэбна-палявых збораў і медыцынскай практыкі.

Адно з самых частых пытанняў — ці можна адмовіцца ад праходжання вучэбна-палявых збораў. Гэта частка адукацыйнага працэсу, падкрэсліла намеснік старшыні. «І без адзнакі, атрыманай па выніках вучэбна-палявога збору, дзіця не будзе атэставана па вучэбным прадмеце „дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка“ за навучальны год. А калі не будзе атэставана, значыць, не будзе пераведзена ў 11-ы клас», — растлумачыла яна.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю