У Баранавіцкім раёне патанула сямігадовае дзіця. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.
У Баранавіцкім раёне патанула сямігадовае дзіця. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.
Трагедыя адбылася днём у вёсцы Юшкавічы. Папярэдне ўстаноўлена, што бацька ўзяў хлопчыка з сабой на тэрыторыю прадпрыемства. Застаўшыся без нагляду, ён упаў у адкрыты тэхнічны калодзеж, напоўнены вадой і адходамі.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца ўсе абставіны, а таксама прычыны і ўмовы, якія спрыялі гібелі дзіцяці.
Следчы камітэт настойліва рэкамендуе праяўляць асаблівую пільнасць у пытаннях дзіцячай бяспекі. Засцеражыце дзяцей ад небяспечных месцаў, дзе адсутнасць нагляду дарослых можа абярнуцца трагедыяй.