У Астраўцы Гродзенскай вобласці дзіця 2019 года нараджэння ўпала ў калодзеж ліўневых ачышчальных збудаванняў, хлопчык памёр ва ўстанове аховы здароўя, паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.
Сігнал аб тым, што па вул. Паркавай Астраўца ў калодзеж ліўневых ачышчальных збудаванняў упала дзіця, паступіла 28 чэрвеня ў 19:58. Работнікі МНС дасталі яго з вады. У 21:08 хлопчык памёр ва ўстанове аховы здароўя.
Работнікамі МНС аказана псіхалагічная дапамога сваякам загінулага дзіцяці, дадалі ў ведамстве.
Фота: БелТА