Top.Mail.Ru

Дзіцячая пляцоўка адкрылася ў Фрунзенскім раёне сталіцы

Реалізаваная яшчэ адна грамадзянская ініцыятыва

CAjxkKh7D2pSFiUoFNmAyeRLugNBn3A90YI4OAym7CtcHkGKuy8t6awyGJi59oqZFKPW5sDBxnZ2yBr5cK7Nrw==.jpg

У Фрунзенскім раёне сталіцы 16 ліпеня ўрачыста адкрылася дзіцячая гульнявая пляцоўка. Краснаборскі акруговы савет тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання сумесна з мясцовымі жыхарамі зладзіў сапраўднае свята з нагоды рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы, якая перамагла ў гарадскім конкурсе. Жыхары дома, які размешчаны па вуліцы Нёманская, 45, прадставілі на конкурс праект сучаснай дзіцячай пляцоўкі ў сваім двары і аплацілі 10% кошту абсталявання — гэта з’яўляецца абавязковай умовай. 

На свяце двара прысутнічаў старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран. Ён адзначыў, што палова ўсіх грамадзянскіх ініцыятыў ужо рэалізаваная, увод у эксплуатацыю астатніх чакаецца да Дня горада: «Што датычыцца сённяшняга двара — мы адзначаем актыўнасць жыхароў не толькі ў рэалізацыі грамадзянскай ініцыятывы, але і ў добраўпарадкаванні ўсяго двара, што вельмі каштоўна. Такое ўзаемадзеянне насельніцтва мы прыводзім у прыклад іншым жыхарам, якія не ведаюць, з чаго пачаць. На гэтай дзіцячай пляцоўцы прадстаўлены вельмі запатрабаваныя і патрэбныя элементы, якія прасілі самі дзеці, таму пляцоўка атрымалася такой цікавай. Тое, што адкрыццё грамадзянскай ініцыятывы праходзіць у выглядзе свята двара, таксама становіцца традыцыяй. Мы адзначаем, што з кожным разам ініцыятар і арганізатары прыдумляюць новыя і новыя ідэі для таго, каб дзеткам было цікава. Гэта выдатна, гэта ўсё для нашых жыхароў, якія самі сабе ствараюць гэтае свята, ну а мы дапаможам, чым неабходна».

CAjxkKh7D2pSFiUoFNmAyU9WVaW0MOWXkcjZocLcdzMvk9sdoaUVbEplmxYHgZL-Y4_l5euwFIp2Pn1DzUQfZQ==.jpg

Старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў расказаў, якія яшчэ праекты актуальны для грамадзян сёння: «Сярод грамадзянскіх ініцыятыў, якія перамаглі, — 13 дзіцячых пляцовак і адзін мемарыяльны комплекс. Сёлета мы яго рэканструявалі, таксама па ініцыятыве грамадзян».

Сярод іншых ініцыятыў Арцём Цуран назваў абнаўленне велагаражоў, уладкаванне трэнажораў і многае іншае. «У наступным годзе будзем старацца ўлічваць яшчэ больш пажаданняў жыхароў», — паабяцаў ён. 

  • Адразу тры праекты Фрунзенскага раёна атрымалі перамогу на гарадскім конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў. Кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Арцём Шагідзевіч расказаў, што дзве з іх, цалкам рэалізаваныя, ужо радуюць жыхароў, а ў жніўні будзе адкрыта трэцяя па ліку дзіцячая пляцоўка: «Сённяшні настрой, эмоцыі дзяцей паказваюць, што гэтая работа абсалютна правільная і патрэбная, самае галоўнае — запатрабаваная ў моладзі, у дзяцей, у бацькоў. Хацелася б адзначыць, што на вул. Нёманскай, 45, устаноўлена некалькі відаў рознага гульнявога абсталявання, якое разлічана на розны ўзрост дзяцей. Жыхары тут афармляюць кветкавыя кампазіцыі, упрыгожваюць двор — гэта так выдатна, асабліва ў Год добраўпарадкавання».

Аўтарам ідэі і ініцыятарам грамадзянскай ініцыятывы стала Кацярына Чарняўская: «Некалькі гадоў таму на агульным сходзе жыхароў мы абмяркоўвалі пытанне ўстаноўкі дзіцячага абсталявання, але гэта вельмі затратна, таму тэма была закрытая. Летась праз калег даведаліся, што ёсць такі конкурс па рэалізацыі грамадзянскіх ініцыятыў. Я прапанавала жыхарам — давайце я рызыкну паўдзельнічаць, і мы выйгралі! Маленькіх дзяцей у доме ў нас шмат, усе вельмі рады. Мы нават вырашылі паўдзельнічаць у гэтым конкурсе яшчэ раз з ідэяй устаноўкі спартыўнага абсталявання для падрастаючага пакалення. Месца ў нас дазваляе».

Яшчэ адзін ініцыятар Таццяна Дашкявічус пражывае на вуліцы Прытыцкага. Жыхарка расказала, што са сваёй ідэяй яна звярталася ў многія інстанцыі, але канчаткова яе ажыццявіць дапамог конкурс. «Хочацца, каб дзеці гулялі ў камфортных умовах — у доме пражывае шмат сем’яў. Пра конкурс даведалася пасля звароту да мясцовых уладаў. Пайшла да дэпутата на прыём і ўдакладніла, што можна зрабіць з пляцоўкай. Параілі звярнуцца з ініцыятывай групай. Увасабленне ідэі заняло месяцы чатыры. Пакуль новых канкрэтных ідэй няма, але хацелася б устанавіць для дзяцей і спартыўны комплекс».

CAjxkKh7D2pSFiUoFNmAyYuHOsLheZSmTOChc4lqcdNqngIDZ5z8Jp_Bf-Rm_LbYmO8EmvB6cK8NObmeHHTvog==.jpg

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю