У свеце ёсць яшчэ дзяржавы, гатовыя абараняць свае інтарэсы і не дазваляюць сябе падпарадкоўваць. Гэта заявіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Дзмітрый Баскаў, выказываючы сваё меркаванне аб інтэрв’ю Прэзідента Рэспублікі Беларусь часопісу «Times»:
— Прэзідэнт ва ўласцівай яму манеры, як заўсёды выразна і па справе, даў вычарпальныя і аргументаваныя адказы, падмацаваныя пэўнымі дадзенымі і фактамі.
Ён дакладна абазначыў прыярытэты нашай унутранай і знешняй палітыкі, падкрэсліўшы, што ў яе аснове ляжыць прыхільнасць нацыянальным інтарэсам. І ведаючы, што наш Прэзідэнт — чалавек справы, можна быць упэўненым у яго словах. Я вельмі спадзяюся, што гэтае інтэрв’ю будзе прагледжана тымі, хто прымае рашэньні ў заходніх краінах.
Спадзяюся, яны зразумеюць, што ў свеце ёсць дзяржавы, якія гатовыя абараняць свае інтарэсы і не дазваляюць сябе падпарадкоўваць. Ёсць лідары, такія як наш Прэзідэнт, які ўжо даўно не баіцца санкцый і іншых страшылак і заўсёды ставіць інтарэсы сваёй краіны вышэй за ўсё. Бо толькі з такім разуменнем магчымы канструктыўны дыялог па выхадзе канфліктуючых краін з таго крызісу, у які іх завялі краіны Захаду, якія спрабуюць дыктаваць свае ўмовы ўсяму свету.