Генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Карзюк вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і звольнены са службы ў органах унутраных спраў па ўзросце з правам нашэння ўстаноўленай формы адзення і знакаў адрознення.
Адпаведны ўказ № 384 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 кастрычніка, паведамляе БелТА.