Top.Mail.Ru

Дзве трэці банкаўскіх укладчыкаў у Беларусі — жанчыны

Дзве трэці банкаўскіх укладчыкаў у Беларусі — жанчыны. Пра гэта гаворыцца ў аналітычным аглядзе «Абследаванне па рэалізацыі банкаўскага прынцыпу «Ведай свайго кліента» за другі квартал 2026 года, апублікаваным на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БелТА.


У аглядзе пералічаны ключавыя тэндэнцыі дэпазітнага рынку. Так, тэрміновыя і ўмоўныя ўклады насельніцтва за другі квартал павялічыліся на 4,7% — да 25 млрд рублёў у эквіваленце. Колькасць укладчыкаў павялічылася на 19,5 тыс. і на 1 ліпеня 2026 года дасягнула 1,2 млн чалавек. Доля анлайн-укладаў склала 65,3% і ў параўнанні з першым кварталам павялічылася на 1,5 працэнтнага пункта.

Асноўную частку ўкладчыкаў па-ранейшаму складаюць жанчыны — 67% ад агульнай колькасці. Сярэдняя сума ўкладу большая ў мужчын. Найбольшая сума ўкладаў размешчана грамадзянамі ва ўзросце 64 гады і старэй. Захоўваецца тэндэнцыя росту безадзыўных укладаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю