Top.Mail.Ru
188

Дзяўчынка, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знойдзена, шпіталізацыя ёй не спатрэбілася

Дзяўчынка, якая згубілася у Віцебскім раёне знойдзена. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Гэта адбылося паблізу вёскі Шаркі Віцебскага раёна, на адлегласці больш за 5 км ад вёскі Гаркава. 

Сляды дзяўчынкі знайшлі паляўнічыя Аляксандр Сакалоў і Павел Самохін, егеры Беларускай арганізацыі паляўнічых і рыбаловаў. 

Дзяўчынку аператыўна даставілі дадому. Яе агледзелі медыкі. Шпіталізацыя ёй не спатрэбілася.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю