Top.Mail.Ru
568

Дзячэнка: Няўдзячны Захад свядома запаў у стан гістарычнай дэменцыі, забыўшыся на жахі вайны

Такое меркаванне выказаў карэспандэнту zviazda.by намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Алег Дзьячэнка.

Выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на міжнародным патрыятычным форуме Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня» напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй і яе сатэлітамі нікога не пакінула абыякавым, падкрэслівае парламентарый:

— Для нас, беларусаў, якія страцілі кожнага трэцяга ў гады ваеннага ліхалецця, словы Кіраўніка нашай дзяржавы аб захаванні гістарычнай памяці і абароне гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне асабліва важныя. 

Ён нагадаў, што кожная сям’я страціла родных і блізкіх у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і боль ад страты да гэтага часу перадаецца з пакалення ў пакаленне: 

— Сёння мы ўсё робім для ўвекавечання памяці аб загінуўшых на палях бітваў франтавіках і партызанах, аб ахвярах фашысцкіх канцлагераў і шталагаў, аб закатаваных у гестапаўскіх засценках падпольшчыках, расстраляных і спаленых мірных грамадзян, аб тысячах нашых суайчыннікаў, памерлых ад ран, ад сыпнога тыфу і іншых хвароб ваеннага часу. 

Парламентарый канстатуе: беларусы свята ўшаноўваюць памяць аб усіх, хто аб’яднаўся дзеля выратавання свету ад «карычневай чумы» і стаў у шэрагі непрымірымых змагароў з чалавеканенавісніцкай нацысцкай ідэалогіяй, хто смела кінуў выклік ваеннай машыне аб’яднанай Еўропы. 

— Наш Прэзідэнт магістральна пазначыў дзяржаўную лінію на прымнажэнне гістарычнай памяці, сказаўшы літаральна наступнае: «У Беларусі мы актыўна прасоўваем у грамадстве разуменне таго, што памяць аб Вялікай Перамозе — гэта частка нацыянальнай ідэі. Мы стараемся рабіць усё, каб нашы дзеці памяталі, што гэтай перамогай мы моцна звязаны са сваімі ўсімі народамі, рускім народам, усімі народамі былога Савецкага Саюза», — акцэнтуе ўвагу Алег Дзячэнка.

Разам з тым, сёння на Захадзе можна назіраць абсалютна іншыя тэндэнцыі:

— Нашчадкі фашысцкага адкіды пры адкрытым папушчальніцтве палітычнага кіраўніцтва шэрагу еўрапейскіх краін руйнуюць манументы, абеліскі і мемарыялы, устаноўленыя савецкім воінам-вызваліцелям, апаганьваюць месцы пахаванняў, вядуць прапаганду неанацызму і рэваншызму, займаюцца перапісваннем гісторыі. Прычым гэта не проста нейкія асобныя эксцэсы з боку маргіналаў з праварадыкальных колаў, а арганізаваная палітыка тых кіруючых сіл, якія люта ненавідзяць славянскі свет і па-ранейшаму імкнуцца «Дранг нах Остэн». Па-іншаму і не назавеш гэтае агрэсіўнае пашырэнне Паўночнаатлантычнага ваенна-палітычнага альянсу, якое адбываецца ў парушэнне ўсіх дамоўленасцяў і нормаў міжнароднага права. 

Парламентарый робіць выснову: 

— У гэтым заключаецца ўся сутнасць няўдзячнага Захаду, які свядома запаў у стан гістарычнай дэменцыі і аддаўшы забыццю жахі мінулай вайны, стаў на слізкі шлях развязвання новых «халодных» і «гарачых» кровапралітных войнаў на еўрапейскім кантыненце.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю