Top.Mail.Ru

Дзякуючы ўмяшанню КДК Гомельскай вобласці ўдалося сэканоміць больш за 17 млн рублёў пры будаўніцтве аб’ектаў

Камітэт дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці выявіў завышэнне кошту матэрыялаў і работ у праектах будаўніцтва і рэканструкцыі дарог і мастоў, што дазволіла сэканоміць больш за 17,4 млн рублёў бюджэтных сродкаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў КДК.



У ходзе аналізу праектна-каштарыснай дакументацыі на будаўніцтва і рэканструкцыю трох мастоў і ўчастка рэспубліканскай аўтадарогі М-10 супрацоўнікі КДК выявілі, што кошт франтальных агародж аўтадарогі М-10, указаны ў праекце, быў у два разы вышэйшы за іх фактычны кошт. Толькі па гэтай пазіцыі завышэнне склала 1,2 млн рублёў. Акрамя таго, у дакументацыю былі ўключаны неабавязковыя і немэтазгодныя работы па вытворчасці бетону на аб’ектах у Рэчыцкім і Гомельскім раёнах (танней было прывесці на аб’ект бетон, які вырабляецца ў Гомелі), а ў праект на будаўніцтва аўтадарогі М-10 уключылі ўладкаванне тэхналагічных праездаў са шчэбенева-пясчанай сумесі, неабходных толькі пры рабоце ў анамальна засушлівыя перыяды.

Дзякуючы ўмяшанню КДК агульная сума эканоміі па гэтых аб’ектах склала больш за 17,4 млн рублёў. Праектна-каштарысная дакументацыя будзе скарэкціравана ў бліжэйшы час, залішнія работы будуць выключаныя.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю