Top.Mail.Ru

Дзяніс Каржыцкі: Як у Беларусі будуць развіваць інавацыйную сферу ў бліжэйшыя пяць гадоў

У Беларусі зацверджана Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця на 2026–2030 гады. У планах — развіццё ўсіх сектараў эканомікі з выкарыстаннем новых тэхналогій, вытворчасць навукаёмістай прадукцыі, развіццё інавацыйнай інфраструктуры. За пяць гадоў Беларусь плануе дасягнуць важкіх вынікаў у сферы інавацый. Пра новаўвядзенні праграмы расказаў БелТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Дзяніс Каржыцкі.


Чаго чакаць у сферы інавацый да 2030 года?

У будучай пяцігодцы будуць рэалізаваны праекты і ўкаранёны ў вытворчасць інавацыйныя тэхналогіі ў прамысловасці, аграпрамысловым комплексе, харчовай прамысловасці, біялагічныя, хіміка-фармацэўтычныя і медыцынскія тэхналогіі. На рэалізацыю інавацыйных праектаў і мерапрыемстваў па развіцці інавацыйнай інфраструктуры ў рамках Дзяржаўнай праграмы будзе накіравана каля Br7 млрд. Плануецца, што да 2030 года доля інавацыйна актыўных арганізацый у агульнай колькасці абследаваных арганізацый апрацоўчай прамысловасці вырасце да 45%, доля экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў агульным аб’ёме беларускага экспарту — да 39%, доля адгружанай інавацыйнай прадукцыі, новай як для ўнутранага, так і для сусветнага рынку, у агульным аб’ёме адгружанай інавацыйнай прадукцыі (работ, паслуг) арганізацый апрацоўчай прамысловасці — да 57,2%.

Плануецца, што ў выніку рэалізацыі мерапрыемстваў па развіцці інавацыйнай інфраструктуры да 2030 года ўдзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме адгружанай рэзідэнтамі тэхнапаркаў прадукцыі вырасце да 54,5%, а ўдзельная вага арганізацый — рэзідэнтаў тэхнапаркаў, якія ажыццяўлялі выдаткі на інавацыі, у агульнай іх колькасці — да 83%.

Пашыраецца кола ўдзельнікаў Дзяржпраграмы інавацыйнага развіцця

Са слоў Дзяніса Каржыцкага, новая дзяржпраграма змяшчае шэраг важных новаўвядзенняў у параўнанні з той, што дзейнічала ў 2021–2025 гадах. Змены закліканы павысіць эфектыўнасць дзяржаўнай праграмы, пашырыць кола яе ўдзельнікаў і датычацца заказчыкаў, выканаўцаў, механізму рэалізацыі, крытэрыяў уключэння, фінансавання і іншых важных пытанняў яе рэалізацыі.

Так, пашыраецца кола ўдзельнікаў Дзяржаўнай праграмы, прыцягваюцца новыя заказчыкі і выканаўцы. Уводзіцца новы від праектаў — лакальныя, якія ўяўляюць сабой інавацыйныя праекты малых арганізацый і суб’ектаў сярэдняга прадпрымальніцтва, накіраваныя на развіццё адпаведных галін эканомікі (відаў эканамічнай дзейнасці) і/або рэгіёнаў. Гэты від праектаў ўводзіцца з мэтай прадастаўлення магчымасці малым арганізацыям і суб’ектам сярэдняга прадпрымальніцтва атрымаць магчымасць фінансавання на зваротнай аснове іх інавацыйных праектаў, а таксама скарыстацца шэрагам падатковых ільгот і прэферэнцый за кошт удзелу ў праграме.

Дзяржаўнай праграмай пашырана кола яе заказчыкаў за кошт навукова-тэхналагічных паркаў, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы і (або) арганізацый рэспубліканскай і (або) камунальнай формы ўласнасці складае больш за 50%, а таксама адміністрацый свабодных эканамічных зон, Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» (у дачыненні да лакальных праектаў).

Яшчэ адно змяненне — цяпер Дзяржаўнай прагмаай прадугледжаны два ўзроўні прыняцця рашэнняў. У дачыненні да рэспубліканскіх і комплексных праектаў, мерапрыемстваў праграмы — Саветам Міністраў, у дачыненні да лакальных праектаў — ДКНТ. Рознаўзроўневы падыход дазваляе больш аператыўна ўносіць змены ў адпаведныя пералікі і рашэнні пры ўзнікненні такой неабходнасці.

Рашэнні будуць прымацца больш аператыўна

У ліку новаўвядзенняў — зніжэнне патрабаванняў і павышэнне аператыўнасці прыняцця рашэнняў. У дачыненні да рэспубліканскіх і комплексных праектаў, у рамках якіх прадугледжана прымяненне прызначаных для першачарговай рэалізацыі скразных прыярытэтных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці і (або) крытычных тэхналогій, прымяняюцца паніжаныя крытэрыі для ўключэння ў дзяржпраграму. Гэта, а менавіта, стварэнне і ўкараненне новых тэхналогій і (або) вытворчасць новай для Беларусі прадукцыі, арганізацыя тэхналагічнага працэсу, які забяспечвае сярэдні ўзровень дабаўленай вартасці на аднаго працуючага, аналагічны сярэдняму ўзроўню па адпаведным відзе эканамічнай дзейнасці ў краіне альбо перавышае гэты ўзровень. Гэтае новаўвядзенне стымулюе заказчыкаў і выканаўцаў дзяржпраграмы да рэалізацыі інавацыйных праектаў, заснаваных на найбольш сучасных тэхналогіях, якія маюць прыярытэтнае значэнне для развіцця Беларусі.

«А павышэнне аператыўнасці прыняцця рашэнняў дасягаецца за кошт прыняцця розных нарматыўных прававых актаў у дачыненні да розных відаў праектаў. У прыватнасці, Савет Міністраў зацвярджае пералік рэспубліканскіх праектаў, прымае рашэнні аб рэалізацыі комплексных праектаў, вызначае пералік мерапрыемстваў, ДКНТ як адказны заказчык зацвярджае пералік лакальных праектаў», — адзначыў Дзяніс Каржыцкі.

Адзінае асяроддзе для інавацый без адміністрацыйных бар’ераў

Важны аспект — бясшвовасць укаранення новаўвядзенняў. Дзяржаўнай праграмай прадугледжваецца магчымасць рэалізацыі комплексных праектаў. Яны складаюцца з узаемаўвязаных па мэтах, задачах і выпускаемай прадукцыі мерапрыемстваў, рэалізуюцца ў выглядзе не менш як двух інавацыйных праектаў, а таксама, пры неабходнасці, навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ па распрацоўцы адпаведных тэхналогій (тавараў). «Навукова-даследчыя, вопытна-канструктарскія і доследна-тэхналагічныя работы (НДВКР), якія праводзяцца ў працэсе рэалізацыі комплекснага праекта, не могуць быць часткай дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў або дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, што дае даследчыкам дадатковыя магчымасці для рэалізацыі сваіх ідэй па-за межамі. Дзякуючы комплекснаму праекту ствараецца адзінае асяроддзе без адміністрацыйных бар’ераў, якое дазваляе рэалізаваць усе стадыі інавацыйнага працэсу. Гэта забяспечвае ўмовы для стварэння, удасканалення і камерцыялізацыі навуковых распрацовак», — падкрэсліў Старшыня ДКНТ.

Таксама ўдасканальваюцца падыходы да ацэнкі эфектыўнасці дзяржаўнай праграмы. Па ініцыятыве Камітэта дзяржаўнага кантролю падыходы да ацэнкі эфектыўнасці, якія прымяняюцца ў дзейнай дзяржпраграме, былі скарэкцірованы ў бок узмацнення жорсткасці. У прыватнасці, уведзены дадатковыя паказчыкі, якія адлюстроўваюць планавую і фактычна выкананую колькасць этапаў інавацыйных праектаў, фактычны аб’ём іх фінансавання за кошт бюджэту, планавы аб’ём бюджэтных асігнаванняў, прадугледжаных на іх рэалізацыю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю