Top.Mail.Ru
293

Дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе аб’яўляе аб пачатку прыёму зваротаў грамадзян

У Міністэрстве адукацыі Беларусі паведамілі, што распараджэннем Старшыні дзяржкамісіі створана спецыяльная група па разглядзе зваротаў, звязаных з правядзеннем уступнай кампаніі.


Іх можна накіраваць у пісьмовым выглядзе па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. к. Маркса, 3. 

Акрамя таго, з 5 мая па 22 жніўня будзе адкрыта Гарачая лінія Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2025 годзе па нумары +37517 327 66 80. Звярнуцца ў яе можна будзе ў працоўныя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00, працаваць яна будзе і ў пералічаныя выхадныя дні — 21 чэрвеня (субота); 19 ліпеня (субота), 26 ліпеня (субота), 27 ліпеня (нядзеля); 2 жніўня (субота), 3 жніўня (нядзеля).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю