Top.Mail.Ru
64

Дзяржаўны знак якасці — 2026: заяўкі на прысваенне можна накіраваць да 1 красавіка

Заяўкі на прысваенне Дзяржаўнага знака якасці ў 2026 годзе можна накіраваць да 1 красавіка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Заяўкі разам з устаноўленым камплектам дакументаў арганізацыі падаюць у абласныя або Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты (па месцы сваёй рэгістрацыі).

Вышэйшая ўзнагарода ў галіне якасці штогод прысвойваецца харчовым таварам, прамысловым таварам для насельніцтва, прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння, вырабленым юрыдычнымі асобамі Беларусі і адпаведным такім паказчыкам якасці, як бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць, эстэтычнасць.

Арганізацыя самастойна вызначае прадукцыю, якая прэтэндуе на прысваенне знака, і праводзіць параўнальны аналіз яе паказчыкаў якасці з паказчыкамі лепшых сучасных айчынных і (або) замежных узораў прадукцыі аналагічнага прызначэння. Пры яго станоўчых выніках арганізацыя мае права падаць заяўку аб прысваенні прадукцыі Знака якасці. Да заяўкі прыкладаюцца вынікі параўнальнага аналізу з матэрыяламі доказу.

Абласныя (Мінскі гарадскі) выканаўчыя камітэты ажыццяўляюць праверку паўнаты прадастаўленых дакументаў, па выніках якой не пазней за 15 мая накіроўваюць дадзеныя дакументы ў Дзяржстандарт, які ажыццяўляе арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі па прысваенні Дзяржаўнага знака якасці.

Далей заяўленая прадукцыя падлягае ацэнцы ў кампетэнтных органах дзяржкіравання. Так, па паказчыку бяспекі ацэнку будзе праводзіць Дзяржстандарт, экалагічнасці — Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, інавацыйнасці — Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, тэхналагічнасці — галіновыя органы дзяржкіравання і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, эстэтычнасці — спажыўцы шляхам анлайн-галасавання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю