Top.Mail.Ru
268

Дзяржаўтаінспекцыя будзе маніторыць бяспеку перавозак пасажыраў маршрутнымі мікрааўтобусамі

Асаблівая ўвага — маршруткам!

Аб гэтым паведамляе прэс-служба МУС Беларусі. 

Асноўная мэта акцыі — прафілактыка парушэнняў, якія ўчыняюцца вадзіцелямі такога транспарту і адказнымі асобамі перавозчыкаў. 

Нарады ДПС па ўсёй краіне пракантралююць выкананне Правілаў дарожнага руху і перавозкі пасажыраў, асабліва ўдзяляючы ўвагу спыненню фактаў эксплуатацыі няспраўнага транспарту, перавышэння хуткасных абмежаванняў, невыканання правілаў манеўравання і абгону, праезду на забараняльны сігнал святлафора і перавозкі пасажыраў, якія не прышпілены рамянямі бяспекі.

У выпадку выяўлення парушэнняў, звязаных з парадкам допуску вадзіцеляў і няспраўнага транспарту да перавозкі пасажыраў, да кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання будуць прыменены меры адміністрацыйнага ўздзеяння. 




arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю