Top.Mail.Ru
234

Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за хуткасцю руху ў Мінску

З 25 па 28 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць у сталіцы прафілактычную акцыю «Хуткасць», накіраваную на зніжэнне дарожна-транспартнага траўматызму з-за перавышэння хуткасці.


У рамках мерапрыемства інспектары ДАІ праводзяць адпрацоўку ўчасткаў вулічна-дарожнай сеткі, дзе найбольш верагодныя ДТЗ з-за няправільнага выбару хуткасці. Кантроль ажыццяўляецца ў галоснай, негалоснай і змешанай формах.

Адмысловая ўвага надаецца кіроўцам мотатранспарту, таксі (уключаючы маршрутныя), а таксама карыстачам каршэрынгавых сэрвісаў.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць, што за перавышэнне хуткасці прадугледжаны штраф да 12 базавых велічынь, пры паўторным парушэнні на працягу года — штраф ад 5 да 15 базавых велічынь. Акрамя таго, у асаблівых выпадках магчымае пазбаўленне правоў кіроўцы тэрмінам да аднаго года.

Акцыя «Хуткасць» накіравана на павышэнне дысцыпліны вадзіцеляў і зніжэнне аварыйнасці на дарогах Мінска.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю