Top.Mail.Ru
61

Дзяржава стымулюе малы вытворчы бізнес развіваць кааперацыйныя сувязі з буйнымі прадпрыемствамі

Ініцыятыўным дапамогуць

Пра гэта заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар падчас нядаўняй сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Прэма» Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.

Як растлумачылі ў прэс-службе эканамічнага ведамства, на сустрэчы гаварылі аб бягучай сітуацыі ў эканоміцы, развіцці рэгіёнаў, падрабязна абмеркавалі сістэмныя кірункі работы па развіцці прамкааперацыі.

Першае — усталяванне прамых кантактаў паміж буйнымі і малымі кампаніямі. Так, за 2021–2025 гады арганізавана звыш 100 кантактна-кааперацыйных бірж, у якіх паўдзельнічала каля 1 900 суб’ектаў МСП.

Другое — лічбавыя гандлёвыя пляцоўкі. З 2022-га знаходзіць дзелавых партнёраў дапамагаюць платформы БУТБ «Імпартазамяшчэнне» і агульнарэспубліканскага інфармацыйнага рэсурсу субкантрактацыі БФФПП.

Трэцяе — фінансавая падтрымка. Спецыяльным крэдытным прадуктам «Прамкааперацыя» на пачатак года прафінансавана 20 праектаў.

У тэму

Рэалізацыя дзяржпраграм паскорыла фарміраванне экасістэмы лічбавых рашэнняў, арыентаваных на грамадзян і бізнес

Намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская на пасяджэнні пастаяннай міжведамаснай камісіі патлумачыла, як гэты трэнд адбіўся на кожным з нас.

Развіццё лічбавай інфраструктуры: больш за палову грамадзян забяспечаны высакахуткасным доступам да Інтэрнэту. У лічбу пераведзена звыш 160 адміністрацыйных працэдур, у праактыўным фармаце рэалізавана 16 электронных паслуг і сэрвісаў.

Рост мабільнасці беларусаў: мы сталі больш падарожнічаць па краіне. Колькасць арганізаваных турыстаў-беларусаў летась перавысіла 2,2 мільёна чалавек — амаль у два разы больш, чым у 2021 годзе. Звыш мільёна гасцей з-за мяжы наведалі нашу краіну ў 2025-м, а экспарт турыстычных паслуг за мінулы год перавысіў 1,1 мільярда долараў.

У бягучым пяцігоддзі трэба будзе істотна нарасціць дасягнутыя паказчыкі за кошт сістэмнага ўмацавання турыстычнага патэнцыялу рэгіёнаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю